作词 : Catherine Sakovich
作曲 : Catherine Sakovich
Не магу я знайсці тое слова,
каб красу расказала тваю.
Не магу я знайсці тое слова,
Каб любоў расказала маю.
Не магу параўнаць цябе з зоркай,
Днем не свеціць зара над зямлей
Не магу параўнаць цябе з кветкай,
Не цвіце ў садзе кветка зімой
Не магу параўнаць я і з сонцам
Тваіх ясных агністых вачэй,
Бо не свеціць мне сонца з нябёсаў
Яркім светам у цемры начэй.
Толькі з песняй цябе параўнаю,
Што ў сэрцы сваім берагу.
Тую песню я вечна спяваю,
Без той песні я жыць не магу.